Home

Рэклама

Спакой..

  • 17 Жнв 2009 at 1:45 AM

Спакой, гэта як цяпер:
калі ў вушы ліюцца гукі гусляў ды яшчэ нейкія, касмічнага паходжання..
калі паміж пальцаў цякуць ніткі, лашчацца, закалыхваюць..
калі да неба прышпілены зоры і на вуліцы амаль не шумяць машыны..
калі ў комнаце паўзмрок і можна забрацца з нагамі ў крэсла.

Ня думаючы аб дні заўтрашнім, ні аб дні ўчорашнім.. ні нават аб тым, што робіцца ў гэтую самую хвілінку. Як быццам апынаешся зусім па-за часам. Цудоўнае адчуванне.. *заплюшчыла вочы*
Момант маўклівасці душы. Момант зліцця з нечым большым, чым звычайнае існаванне.

шмотка

  • 27 Тра 2009 at 11:03 PM

Прадала сваю выпускную сукенку..
Вось вы скажаце "вось падзея".. але.. быццам развіталася з часткай таго вечара.
Неяк нават сумна стала раптам. Вось так.

пульс

  • 09 Сак 2009 at 9:19 PM

жыццё..
забыцца на імгненне..
бегчы на сустрач ветру і ня бачыць шэрых аблокаў, а толькі сонечка..
бегчы кудысьці, усё роўна куды..
забыцца на ўсё.
icьці па вуліцах і ня думаць, што трэба вярнуцца дадому.. не класьціся спаць, не глядзець пад ногі, а толькі ў неба, і кожную ноч лічыць зоры, каторыя становяцца ўсё бліжэй і ярчэй..
заплюшчыць вочы і ня бачыць нічога, нікога.. толькі трава, вецер і неба..
ня думаць, што і як рабіць далей, што і як казаць...
глядзець, як дым ад люлькі ўздымаецца некуды ў невядомасьць, растаць ў бяконцасьці гучання струн і зьнікнуць нарэшце..
калі ж такое будзе магчыма? >__< ...

Напалеон прачнуўся

  • 06 Сак 2009 at 5:23 AM

Ммм.. якая непрыемнасьць.. :)
Пачатак шостай гадзіны, а я яшчэ не клалася спаць :)

Камочак у горле, бачце.. у вас такое бывае? Як засядзе, дык нічога не зробіш.. прыходзіцца трываць і чакаць, пакуль не адпусціць, пакуль само не пройдзе, пакуль асадак на дно не асядзе.. на тое ж ён і асадак.. )

Сьмяюся сама зь сябе: да чаго ж дурное дзіця ^__^
Тым часам, зранку мяне чакае новы Лост і яечня пасьнедаць) без малака, сумна..

Мяне чакае новы дзень..

Я зраблю ўсё тое, на што не хапала храбрасьці або слоў.. тое, што прыносіць шчасьце.. навошта гэтага чакаць, ці адкладваць на лепшыя часіны? Навошта, калі яно прыносіць шчасьце.. калі ўсьміхаешся зь нічога, проста так! калі на сэрцы цёпла і добра. Калі адчуваеш дакладнае, поўнае задавальненне. А ў душы - гармонія. Калі разумееш, што ты самы шчасьлівы чалавек ва ўсім сьвеце! Чаму б і не зрабіць гэта?.. :)