Home

Рэклама

кавалачкі

  • 06 Чэр 2009 at 3:05 AM

Пакончыла з усімі залікамі :)
Між тым пачалося лета.. Лета, з нейкім нестабільным надвор'ем, зялёным лісцем і маімі ўлюблёнымі чэрвеньскімі дажджамі ^__^ Гэта тое пачуццё, калі, пападаючы пад дождж, хочацца усьміхацца і ўздымаць рукі да неба) Тады нешта зусім сьветлае шэбуршыць у маім сэрцы.. проста так) Адчуваю сябе самай шчасьлівай істотай ^^
А яшчэ мне абнавілі кавалак тэхнікі)
Другі кавалак трэба купіць (нарэшце ўжо!).
Вось.. а яшчэ сёння пабачыла Зомбі і.. Такі зарад пазытыву атрымала, што хавайся ў бульбу) Вось ёсць жа такія любдзі!) І нават неістотна зусім, што я яго ня вельмі добра ведаю.. Вось, проста.. несьці сьвет і цяпло у жыццё) любіць моцна толькі за тое, што ён банальна падымае настрой) Бо ўжо не першы раз такое здараецца.. што калі яго звычайна сустрэць на вуліцы, хаця б і на хвілінку, - дзень атрымліваецца добры, гэта стопудоў) Вось так я яго бачу.)

бэзавыя думкі

  • 23 Тра 2009 at 2:30 AM

Кусты бэзу паўсюль лезуць у вочы і ў нос. ^^ Хочацца вось так раз і паплысці па бэзаваму лесу, акунаючыся ў карагод чароўных фіялетваых пахаў.. але ж дзе яго такі шукаць у нас..
Тым часам ужо скора яны адцвітуць і не будзе болей гэтай казкі.
У нас каля пад'езда некалькі дзён таму проста павыламалі колькі вялізных ветак.. і на зямлі ляжалі адарваныя маленькія, ну гэтыя.. каторыя на чатары пялёсткі. Сумна.. быццам нехта сілай іх ірваў, кідаючы на зямлю і злосна таптаў.

Ах. Увогуле, сёння такі ціхі і цёплы вечар быў, што так і цягне не прыходзіць дадому, а пайсці гуляць па гораду.. такая цеплыня! Але вось і дождж пайшоў ужо, і напэўна што заўтра такі ж дзень будзе..
І зноў, а потым яшчэ зноў, і наступныя дні такія ж)
Хаця б хутчэй усё скончылася...

Веснавое, мокрае..

  • 07 Тра 2009 at 4:00 AM

Першы веснавы дожджык..
Першы шэпт маладога лісця, кропелькі вады на зялёных далоньчыках..
Колькі ўсяго ў гэтым. Шэпт сэрца пад манахромныя гукі працэсара.
Ноч. Колькі ж яшчэ ісці?..

06 Сак 2009

  • 4:11 AM

Вось яно! :) Нарэшце вясна падула паўднёвым ветрыкам ^___^
Я адчуваю сябе найлепш, чым калісьці) Ня гледзячы на тое, што ўсё роўна нешта ня тое..) але ж)
Я выходжу на вуліцу, а мне ў твар сьвеціць ужо такое цёплае і ласкавае.. Веснавое! сонейка ^^
У такія моманты я адчуваю сябе самым шчасьлівым зданнем ва ўсім сьвеце! Не паверыце, але так яно)
Бачу, як высыхаюць дарожкі і плітка.. гэты сухі асфальт.. Ооо, сухі асфальт! Замірае дыханне) Толькі уявіць сабе.. сухі, шэры і такі пяшчотны асфальт! Свабодны ад талага сьнегу, ад бруду, ад зімы.. я чакаю) Ужо скора ён будзе такі паўсюль))
Чую, як капаюць кропелькі сьнегу з сасулек, калі стаю і чакаю тралейбуса.. Бачу, як яна адрываецца ад лёду і ззяючы на сонейку падае на зямлю..
Веснавыя птушкі распачалі сваю песьню) Зрывае дах... Натуральна.
Няма куды дзецца, во якія справы!)))

Хочацца бегчы па дарозе, скінуць нарэшце куртку, зімовыя боты і бегчы без абутку па зялёнай траве (якая дарэчы яшчэ нават не праклюнулася). Хочацца ўдыхнуць водар першых кветак! Рамонкаў асабліва ^__^  О, што б я зрабіла за некалькі рамонкаў! Ааа, трымайце мяне сямёра :D З глузду з'ехаць, ну праўда што)

Хутчэй, хутчэй цяпло, хутчэй зялёны колер! Вясну мне  8)

Mad world..

  • 12 Лют 2009 at 11:02 PM

Як мне.. як мне ўсё надакучыла.
Так, менавіта. Надакучыла гэта..
..тое, што я не магу выспацца..
..тое, што я не магу рабіць тое, што так хочацца..
..тое, што я не магу сказаць тое, што так хочацца...
..тое, што мне ўвесь час не хапае часу..
..тое, што я такая вось такая, якая ёсьць..
Дурная..

Гэта зіма мяне прышые скора..
Калі ж ужо прыйдзе вясна і сонейка.. >< немагчыма чакаць..
Чаканне забівае. У гэтым выпадку забівае.
Хутчэй.. хутчэй сакавік.. напоўнены ззяннем каляровых кропачак веснавога дажджу, духмяным водарам траваў і кветак, прыгажосьцю навакольнага сьвету, які толькі-толькі ажывае..
Жыццё, вярніся да мяне. Пачуцці, дыханне поўнымі грудзьмі, радасьць ні аб чым, проста так..

І ячэ я хачу колы.

Blah-blah..

  • 27 Стд 2009 at 12:44 AM

Вот сча как напишу злой и депрессивный пост..
Но не буду :)
Вместо этого я лучше буду... да, именно: ныть! :)))
Итак, приступим...
Погода - мерзость..
Серое небо ни разу не красивое =\
Под ногами куча мала.. не, не мала, а хрен пойми чего ><
Ветер промозглый.. хоть и плюсовая.
Идти противно.. а если ещё дождь пойдёт! Вообще хавайся у бульбу.. *ворчит* Январский дождь.. фу..
И вообще.. как-то так.
На-до-е-ло!
Тепла мне! Лета мне! Битлзфеста и в Британию! В отрыыыв!
Драйву мне, движухиии!
А тут..... *скисла*

И ещё я хочу на веле...
*убилась в стену*