Home

Рэклама

ніабчымна-восеньскае

  • 09 Кст 2009 at 6:31 PM

Як усё ж шкада, што я не папала на фэст у Гальшаны... Паглядзела тут адну відзюшку з месца сабыціяў і так ажно захацелася. У наступны раз абяцаю сабе наведаць гэткага роду мерапрыемства! Увогуле, даўна я на фолку не была ўжо, зусім разбасцялася..
А у гэтую самую хвілінку на вуліцы панна Восень здзяйсняе свае чароўныя пляны на дзень заўтрашні..) Як добра, што яна нарэшце прыйшла.. Так, я ведаю, што яна ўжо даўно прыйшла, але ўсё ніяк нарадавацца не магу)) ) Пэўна, патрэбна мне паўнавартасная вылазка куды-нець у парк ці ўвогуле прагуляцца па горадзе..
І увогуле.. хачу сабе заплечнік. Dakine. Так, ён мяне проста так сказаць прывабіў. Галоўнае - скапіць трошачкі грошай..

Не магу не адзначыць сённяшні дзень, 9 кастрычніка.. Сёння Джону Ленану 69 :) З Днём Народзінаў, мілы дружа! :) Дзякуй табе за тваю прыгожую музыку, дзякуй за тое, што заклікаў нас уяўляць і кахаць..)

Жыццё насамрэч дзіўнае, трэба толькі часцей успамінаць пра гэта :) Люблю вас, людзі!

Спакой..

  • 17 Жнв 2009 at 1:45 AM

Спакой, гэта як цяпер:
калі ў вушы ліюцца гукі гусляў ды яшчэ нейкія, касмічнага паходжання..
калі паміж пальцаў цякуць ніткі, лашчацца, закалыхваюць..
калі да неба прышпілены зоры і на вуліцы амаль не шумяць машыны..
калі ў комнаце паўзмрок і можна забрацца з нагамі ў крэсла.

Ня думаючы аб дні заўтрашнім, ні аб дні ўчорашнім.. ні нават аб тым, што робіцца ў гэтую самую хвілінку. Як быццам апынаешся зусім па-за часам. Цудоўнае адчуванне.. *заплюшчыла вочы*
Момант маўклівасці душы. Момант зліцця з нечым большым, чым звычайнае існаванне.

loony

  • 08 Чэр 2009 at 1:15 AM

Nirvana turn on! yeahh. let's get drunk and follow the night. Rain, freedom, music and you. yeahh! let's dream about smth that'll never come true. Let's make no sense at all! Turn yourself on, never give up, live life to the fullest even if it means nothing, even when there is nobody around. There is no future, it's now. Only now is a matter. So Live! what's up?
ta-da, we're all insane, the world is a big big nuthouse. %) those who are out just do not understand it. haha ^^ let's make love and live in peace with this fuckin mad world, huh? and other blah-blah-blah i do not eager to listen to your words! whatever blah! do not hear! i'm deaf to the world's shit na-na-na, don't u see? ahaaa, i'm totally insane, ta-ta! =)))
let's make the world lie behind us, m? let's become the lords of this world, huh? like this?) haha.
mm.. well.. it's a kinda rubbish, isn't it?..

бум-бум

  • 26 Тра 2009 at 1:32 AM

2 гадзіны. Жую салат. Музыка гучыць недзе з-пад стала. Псіхалёгію так і не адкрывала..
шо ж гэта робіцца такое са мной..
а?
Дурное. Хачу на мора.. ці ў Піцер. А Ягорка вось у Ландан. І я таксама ў Ландан хачу. =\ вазьмі з сабой, а? Я магу прыкінуцца багажом! Ніхто не заўважыць, толькі вазьмі з сабой! ><
Псіх.

бэзавыя думкі

  • 23 Тра 2009 at 2:30 AM

Кусты бэзу паўсюль лезуць у вочы і ў нос. ^^ Хочацца вось так раз і паплысці па бэзаваму лесу, акунаючыся ў карагод чароўных фіялетваых пахаў.. але ж дзе яго такі шукаць у нас..
Тым часам ужо скора яны адцвітуць і не будзе болей гэтай казкі.
У нас каля пад'езда некалькі дзён таму проста павыламалі колькі вялізных ветак.. і на зямлі ляжалі адарваныя маленькія, ну гэтыя.. каторыя на чатары пялёсткі. Сумна.. быццам нехта сілай іх ірваў, кідаючы на зямлю і злосна таптаў.

Ах. Увогуле, сёння такі ціхі і цёплы вечар быў, што так і цягне не прыходзіць дадому, а пайсці гуляць па гораду.. такая цеплыня! Але вось і дождж пайшоў ужо, і напэўна што заўтра такі ж дзень будзе..
І зноў, а потым яшчэ зноў, і наступныя дні такія ж)
Хаця б хутчэй усё скончылася...

Веснавое, мокрае..

  • 07 Тра 2009 at 4:00 AM

Першы веснавы дожджык..
Першы шэпт маладога лісця, кропелькі вады на зялёных далоньчыках..
Колькі ўсяго ў гэтым. Шэпт сэрца пад манахромныя гукі працэсара.
Ноч. Колькі ж яшчэ ісці?..