Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

кавалачкі

  • 06 Чэр 2009 at 3:05 AM

Пакончыла з усімі залікамі :)
Між тым пачалося лета.. Лета, з нейкім нестабільным надвор'ем, зялёным лісцем і маімі ўлюблёнымі чэрвеньскімі дажджамі ^__^ Гэта тое пачуццё, калі, пападаючы пад дождж, хочацца усьміхацца і ўздымаць рукі да неба) Тады нешта зусім сьветлае шэбуршыць у маім сэрцы.. проста так) Адчуваю сябе самай шчасьлівай істотай ^^
А яшчэ мне абнавілі кавалак тэхнікі)
Другі кавалак трэба купіць (нарэшце ўжо!).
Вось.. а яшчэ сёння пабачыла Зомбі і.. Такі зарад пазытыву атрымала, што хавайся ў бульбу) Вось ёсць жа такія любдзі!) І нават неістотна зусім, што я яго ня вельмі добра ведаю.. Вось, проста.. несьці сьвет і цяпло у жыццё) любіць моцна толькі за тое, што ён банальна падымае настрой) Бо ўжо не першы раз такое здараецца.. што калі яго звычайна сустрэць на вуліцы, хаця б і на хвілінку, - дзень атрымліваецца добры, гэта стопудоў) Вось так я яго бачу.)

Comments

( 14 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]drohnan wrote:
06 Чэр 2009 08:30 (UTC)
Вiншую са зданымя залiкамi :)
А што за кавалак тэхнiкi?
[info]pikku_noita wrote:
06 Чэр 2009 09:59 (UTC)
Дзяк :)
Першы кавалак - гэта фотцік, а другі - плэер (які трэба яшчэ набыць). Вось :)
[info]drohnan wrote:
06 Чэр 2009 10:25 (UTC)
А што за плэер? Давай да iPod'аў далучайся!
[info]pikku_noita wrote:
06 Чэр 2009 23:15 (UTC)
А.. ну няведаю нават. Я думаю Сowon купляць.. вось)
[info]tetko wrote:
06 Чэр 2009 12:04 (UTC)
Дарэчы, так, наконт Зомбі :) Так здараецца, што ўраніцу калі-некалі сустракаю яго каля мятро (мабыць, на працу едзе, калі я ва універсітэт) і сапраўды, заўважана, што пасля такіх выпадковых сустрэч дзень праходзіць добра... Можна ён гэта... талісман які? :-D

ЗЫ Мае віншаванні с залікамі, поспехаў на іспытах. Памятай: ты - лепшая! ;)
[info]pikku_noita wrote:
06 Чэр 2009 23:28 (UTC)
Гыы.. можа й талісман))) хто яго ведае)
Зы. Дзякуй, родная)) :* табе таксама посьпехаў!
І трэба ці на днях, ці ўжо пасьля сэсіі здзейсьніць нашы ролікавыя мары (=
[info]tetko wrote:
07 Чэр 2009 07:50 (UTC)
Трэба-трэба! Толькі надвор'я добрага дачакацца, а то я ўсё як ні збяруся выцягнуць цябе - дык то дождж, то я яшчэ якая дрэнь на вуліцы.
[info]pikku_noita wrote:
07 Чэр 2009 10:43 (UTC)
Ну.. от жа хрэн яму ў вочы, гэтаму надвор'ю...
Спадзяюся, што калі скончыцца сэсія, то яно адразу зьменіцца на сонечнае і цёплае) А пакуль што, каб лепей вучылася, можна і дожджыка з хмарамі)
[info]kei_windatheart wrote:
12 Чэр 2009 20:32 (UTC)
Зомби конечно настроение подымает и даже очень)))...но вот ты не устаешь, от его пафосных речей какой-он мега крутой бох))))
[info]pikku_noita wrote:
12 Чэр 2009 21:52 (UTC)
Ну простите) Не доводится как-то) Я его вот так вижу))
[info]kei_windatheart wrote:
12 Чэр 2009 22:29 (UTC)
А в походе))))Зомби неподражаем)))
[info]pikku_noita wrote:
12 Чэр 2009 22:36 (UTC)
Это даааа ^___^
ps. Хочу ещё в поход..
[info]kei_windatheart wrote:
12 Чэр 2009 23:02 (UTC)
Сессия закончится, повторим?;)))
[info]pikku_noita wrote:
13 Чэр 2009 09:08 (UTC)
Пожалуй :)
( 14 камэнтароў — Пракамэнтаваць )